«Добрая Масленіца» ў КТОС «Клянкоўскі»: бліны і дапамога Багдану
04.03.2026
🌷У першы дзень вясны КТОС «Клянкоўскі» падарыў жыхарам мікрараёна сапраўднае свята. На дваровай тэрыторыі дома № 9 па вуліцы Чачэрская разгарнулася дабрачыннае мерапрыемства “Добрая Масленіца”.
🔥Гасцей свята чакалі традыцыйныя пачастункі: гарачы чай і горы румяных бліноў з разнастайнымі начыннямі. Атмасферу стваралі забіяцкія песні, конкурсы і карагоды.
❗️Галоўнай мэтай мерапрыемства стала не толькі культурная праграма. Усе сабраныя ў гэты дзень сродкі былі накіраваны на лячэнне юнага жыхара – Міронава Багдана.




