Змяняецца парадак падачы электронных зваротаў
Інфармуем, што рэсурс “Электронныя звароты” на сайце дзяржаўнага прадпрыемства “Цэнтральнае” функцыянуе да 1 студзеня 2023 года ўключна.
З 2 студзеня 2023 года ўступаюць у сілу змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, у сувязі з чым падача электронных зваротаў у дзяржаўнае прадпрыемства “Цэнтральнае” будзе ажыццяўляцца толькі пры дапамозе Адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. https://обращения.бел



