Увазе фізічных асоб, якія атрымалі даходы ў 2025 годзе

04.03.2026

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Цэнтральным раёне г. Гомеля нагадвае, што тэрмін падачы падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб, па даходах, атрыманых за 2025 год, з 1 студзеня па 31 сакавіка 2026г.

Падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб падаюць грамадзяне, якія атрымалі на працягу 2025 года даходы, якія падлягаюць падаткаабкладанню. Да такіх даходаў, у тым ліку, адносяцца:

Падатковую дэкларацыю (разлік) можна падаць у электронным выглядзе праз «Асабісты кабінет плацельшчыка», па пошце, асабіста ў любую падатковую інспекцыю, незалежна ад месца рэгістрацыі фізічнай асобы.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца ў любы падатковы орган. Інфармацыя аб размяшчэнні падатковых інспекцый і нумарах іх тэлефонаў размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь:www.nalog.gov.by.

Інфармацыя аб рэжыме працы падатковых інспекцый па прыёме падатковых дэкларацый (разлікаў) па падаходным падатку з фізічных асоб за 2025 год:
панядзелак – з 8.00 да 19.00;чацвер – з 9.00 да 20.00;

аўторак, серада, пятніца – з 8.30 да 13.00, з 14.00 да 17.30.